У 2024 годзе ў Беларусі чарговы раз павысяць мінімальны страхавы стаж



У 2024 годзе ў Беларусі чарговы раз павысяць мінімальны страхавы стаж. Ён неабходны для атрымання працоўнай пенсіі. У гэты стаж уваходзіць толькі той час, калі вы працавалі і працадаўца плаціў за вас страхавыя ўзносы ў Фонд сацабароны.

Цяпер мінімальны страхавы стаж складае 19 гадоў. З 1 студзеня 2024 года ён вырасце на паўгода – да 19 гадоў і шасці месяцаў, паведамляюць сацслужбы. Мінімальны страхавы стаж маюць намер павысіць да 20 гадоў. Па планах чыноўнікам, гэта павінна адбыцца ў 2025 годзе. Нагадаем, у 2013 годзе гэты паказчык павялічыўся з 5 да 10 год.

Беларусы, якія не выпрацавалі страхавы стаж па новых правілах, трапляюць у пенсійную пастку, яны не могуць прэтэндаваць на працоўную пенсію.