Сяргей Гаранін – на волі (абноўлена)



Праваабаронцам стала вядома, што дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Акадэміі навук Сяргей Гаранін на волі.

Мужчына адбыў 10 сутак адміністрацыйнага арышту паводле, папярэдне, арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

* * *

У Акадэміі навук затрымалі дацэнта кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Сяргея Гараніна.

Ён намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.

Нядаўна паведамлялася пра „зачыстку” у Акадэміі навук, праз якую прайшлі мінімум 44 супрацоўнікі. Як паведамілі праваабаронцам „Вясны”, траіх з іх затрымалі, але ў чым іх абвінавачваюць — невядома.