У асобных рэгіёнах Беларусі пачалася паводка
З-за анамальнай цеплыні для студзеня і вялікай колькасці ападкаў, у некаторых рэгіёнах Беларусі ўжо назіраецца паводка.

У асобных раёнах Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей адзначаюцца неістотныя затапленні рачнымі водамі, паведамляе гідраметцэнтр. Па словах ратавальніка Аляксея Нагорнага, яшчэ са снежня адказныя структуры правялі падрыхтоўку да ранняй вялікай вады:
– Былі выдадзеныя заданні нашым разнастайным падраздзяленням, каб падрыхтавацца да паводак і мінімізацыі страт падчас паводак. Мы многае прагназуем, але прырода можа ўзяць сваё. Таму са 100% упэўненасцю нельга сказаць. Усе працы праведзены, таму мы чакаем нармальнага праходжання вялікай вады.
На асаблівым кантролі ў ратавальнікаў шэраг участкаў на Прыпяці і Сожы, тут месцамі ўзровень вады перавышае норму больш чым на паўметра.
Беларускае Радыё Рацыя