У аўстрыйскім Грацы беларуса ўдарылі нажом у сэрца
Мужчына ў цяжкім стане ў шпіталі. Інцыдэнт здарыўся 28 ліпеня ў гарадскім садзе Фольксгартэн у закусачнай з вынаснымі столікамі. Там адбылася сварка 31-гадовага беларуса з 55-гадовым грамадзянінам Расеі. Паліцыя затрымала апошняга па гарачых слядах, піша kleinezeitung.

Беларуса аператыўна даставілі ў шпіталь, прычым адзначылі: калі б не дзеянні лекараў хуткай дапамогі, ён не выжыў бы. Яго экстранна прааперавалі і ўвялі ў штучны сон.