У Баранавічах затрымалі актывіста Мікалая Чарнавуса-малодшага
Учора, 2 лютага, у Баранавічах сілавікі прыйшлі да Мікалая Чарнавуса-малодшага, дома ў яго правялі ператрус.

Па інфармацыі ад суседзяў, а 6 раніцы прыкладна 10 сілавікоў у бронекамізэльках і са зброяй атачылі прыватны дом, а потым пералазілі праз плот і гучна грукалі па вокнах з патрабаваннем адчыніць дзверы. Пасля ператрусу Мікалая вывелі ў кайданках з рукамі за спіной.
Па папярэдняй інфармацыі, сёння над Чарнавусам адбудзецца суд паводле адміністрацыйнага пратакола. Пакуль невядома, у чым дакладна яго вінавацяць.
Вясна