У Баранавічах затрымалі дырэктара крамы аўтазапчастак: адмовіўся прадаваць тавар вайскоўцам РФ
У Баранавічах затрымалі дырэктара крамы аўтазапчастак, які адмовіўся прадаваць тавар вайскоўцам РФ. Пра гэта паведаміў праўладны тэлеграм-канал.

Паводле сілавікоў, мужчына сказаў свайму падначаленаму: «Не прадавай ім нічога, яны акупанты». Як пішуць праваабаронцы, пасля затрымання ў мужчыны знайшлі доказы ягонага ўдзелу ў пратэстах 2020 году, а таксама факты зробленых пасля 24 лютага грашовых пераводаў УСУ.