У Беларусі 10 новых палітвязняў
Праваабаронцы «Вясны» 8 верасня паведамілі аб прызнанні палітычнымі зняволенымі яшчэ дзесяці чалавек.
-

Фота: prsa.pl
Імёны новых палітвязняў — Дзмітрый Макееў, Антон Хадкевіч, Дзмітрый Гудзееў, Арцём Караткевіч, Валянцін Штэрмер, Антон Шыбут, Руслан Рабкавец, Вольга Брыцікава, Аляксандр Кухарэнка і Аляксандр Балонкін.
Паводле праваабаронцаў, цяпер у Беларусі 1519 палітвязняў.
Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.
Беларускае Радыё Рацыя