У Беларусі — 13 новых палітвязняў
Праваабаронцы сёння заявілі пра прызнанне палітычнымі зняволенымі яшчэ 13 чалавек.

Імёны новых палітвязняў — Віктар Савашэвіч, Аляксандр Сазонаў, Яўген Васілеўскі, Мікіта Карпенка, Максім Ярашэнка, Канстанцін Ханін, Андрэй Быкаў, Святлана Бычкоўская, Андрэй Рускіх, Дзмітрый Лагуценка, Васіль Ермакоў, Павел Ракоца, Андрэй Шкляр.
Агульная колькасць палітвязняў дасягнула 1451 чалавека. Апошнім часам яна не асабліва мяняецца, але не таму, што накал рэпрэсій у Беларусі спадае — проста паралельна з новымі пасадкамі па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых зняволеных, якія цалкам адбылі свае тэрміны.
Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні па палітычных прычынах, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая.