У Беларусі 20 новых палітвязняў



У Беларусі 20 новых палітвязняў.

Сярод іх большасць – асуджаныя ці ўзятыя пад варту па ч. 1 арт. 342 (“Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”). Гэта палітык, экс-кандыдат у прэзідэнты–2020 Андрэй Дзмітрыеў; рэпетытар Яўген Лівянт, а таксама яго жонка Юлія Лівянт, дачка Ганна Лівянт, зяць Мікіта Дрозд і калега Лівянта і саўладальнік цэнтру “100 балаў” Аляксей Іваноў; культуролаг, чалец асноўнага складу КР Аксана Зарэцкая; віцебскі арт-менеджэр і музыкант Уладзімір Булаўскі ды іншыя асобы.

Агулам па стане на 7 лютага ў Беларусі прызнаныя палітычнымі зняволенымі 1450 чалавек.