У Беларусі да працы вяртаюцца мабільныя брыгады медыкаў па супрацькавіднай вакцынацыі



Пасля летняга перапынку ў краіне да працы вяртаюцца мабільныя брыгады медыкаў па супрацькавіднай вакцынацыі насельніцтва. Як і раней, неўзабаве яны з’явяцца каля буйных гандлёвых кропак, а таксама ў шмат людных месцах.

Па словах лекаркі Веры Селюжыцкай, вяртаецца ў практыку і выезды на прадпрыемствы:

– На сённяшні дзень праводзіцца вялікая кампанія па правядзенні па вакцынацыі. Таму мы самастойна выходзім на кіраўнікоў арганізацый, што мы гатовыя прыняць х нашага іх супрацоўнікаў для правядзення вакцынацыі ў сценах нашага лячэбнага ўстановы. Або можам арганізаваць выезд ужо нашых супрацоўнікаў у арганізацыю для правядзення вакцынацыі ўжо на месцы. Некаторыя арганізацыі ўжо самастойна выходзяць з уласнай ініцыятывы, і ўзгадняюць дату прыезду нашай мабільнай брыгады.

Паводле Міністэрства аховы здароўя, такія захады абумоўленыя тым, каб за адзін-два тыдня максімальна ахапіць прышчэпкай грамадзян перад новай хваляй. Эпідэміёлагі заявілі, што ўсе існуючыя вакцыны годныя ў барацьбе з новымі штамамі COVID-19.

Беларускае Радыё Рацыя