У Беларусі новая атака на святароў грэка-каталіцкай царквы




У Беларусі новая атака на святароў грэка-каталіцкай царквы.

Апошнім часам у Берасці былі затрыманыя Ігар Кандрацьеў (ён асуджаны на 12 сутак арышту) і краязнаўца, галоўны рэдактар газеты «Царква» Ігар Бараноўскі (яму прысудзілі 15 сутак).

На мінулым тыдні берасцейскі ГУБАЗіК затрымаў святара Віталя Быстрова, якому стала дрэнна, і хуткая забрала мужчыну ў шпіталь.

«Сілавікі дамагаюцца, каб людзі пакінулі Беларусь, пагражаюць крымінальным пераследам, і таксама спрабуюць выбіць інфармацыю пра вернікаў. Затрымліваюць людзей за тое, што яны быццам бы падпісаныя на экстрэмісцкія тэлеграм-каналы. Але нават калі ў чалавека няма тэлеграма ў тэлефоне, гэта няважна. Кажуць, што адмыслова выдаліў яго і гэтага дастаткова, каб заехаць на 15 сутак», – кажа  крыніца і дадае што ізалятары перапоўненыя, а на сваякоў і адвакатаў моцна ціснуць.

Беларускае Радыё Рацыя