У Беларусі пахавалі салдата-дэзерціра Эміля Чэчку
Сёння ў Беларусі пахавалі польскага салдата-дэзерціра Эміля Чэчку, паведамляе праўладная арганізацыя „Сістэмная праваабарона”.
Чэчка дэзерціраваў з польскага войска падчас міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі і краін Еўразвяза. Ён перайшоў на беларускую тэрыторыю і заявіў, што польскія вайскоўцы ўчыняюць масавыя забойствы мігрантаў і валанцёраў. 17 сакавіка яго знайшлі павешаным.
Пахавалі Чэчку на польскіх могілках у Даўгінава, Вілейскага раёна Менскай вобласці.
У Польшчы на Чэчку пачалі крымінальную справу за дэзерцірства, яго камандзіры былі звольненыя.
Фота: t.me/legal_system

