У Беларусі палітвязнямі прызнаныя яшчэ 8 чалавек
Палітвязнямі ў Беларусі прызнаныя яшчэ 8 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр „Вясна”.
Гэта Алег Сінякоў, Ганна Кандраценка, Аляксей Жэдзік, Ганна Кавалёва, Дзяніс Шустаў, Дзмітрый Прохараў, Аляксандр Каценка, Яўген Туравец.
Яны пазбаўлены волі за абразу Аляксандра Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і здзек з дзяржаўных сімвалаў.
Статус палітвязня на сёння ў Беларусі маюць ужо 1260 чалавек.
Фота: prsa.pl