У Беларусі прайшлі масавыя затрыманні псіхатэрапеўтаў і псіхіятраў
Частку спецыялістаў пасля допытаў адпусцілі, частку — не. Колькі чалавек застаецца пад вартай — невядома. Пра гэта піша тэлеграм-канал “Белыя халаты”.
-

Фота: inform.kz
Па абрывачных звестках ад сваіх крыніц канал робіць выснову, што былі затрыманыя не менш за 20 спецыялістаў.
Таксама “Белыя халаты” пішуць, што падчас допытаў ад спецыялістаў патрабуюць парушыць закон аб медыцынскай таямніцы і дакладваць пра так званых “нядобранадзейных” пацыентаў, якія прыходзілі да іх на прыём.