У Беларусі праходзяць вучэнні па адбіцці нападу звонку



На палігоне Ласьвіда ў Віцебскім раёне гэтымі днямі праводзіцца батальённае тактычнае вучэнне аднаго з батальёнаў 103-й Віцебскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгады. Паводле сцэнару вучэньняў батальён вядзе контр-дывэрсійныя дзеянні ў прызначаным раёне адказнасці.

У Пінску напярэдадні, паводле прэсавай службы Мінабароны, прайшлі кантрольныя тактычныя заняткі з адным з дэсантна-штурмавых батальёнаў 38-й Берасцейскай асобнай дэсантна-штурмавой брыгады. Падчас вучэнняў у Пінску былі адпрацаваныя дзеянні дэсантных падраздзяленняў у гарадскіх умовах з пераадоленнем воднай перашкоды. Бронетранспарцёры фарсіравалі раку Піна.