У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі
Трох хлопцаў і дзяўчыну ў Маладэчне судзяць за «счэпку».
У судзе Маладэчанскага раёна распачаўся суд над чатырма мясцовымі жыхарамі за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 года. Палітычных зняволеных Антона Драздовіча, Аляксандра Новаша, Вольгу Чарняк і Руслана Шапунова абвінавачваюць па крымінальным артыкуле (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Нагодай стала тое, што яны стаялі ў «счэпцы» з бел-чырвона-белым сцягам, пляскалі ў ладкі, гучна выкрыквалі лозунгі, крычалкі, а таксама іншыя фразы, у тым ліку на адрас супрацоўнікаў Маладэчанскага РАУС.
Беларускае Радыё Рацыя