У Беларусі расце напружанасць паміж мясцовымі жыхарамі і вайскоўцамі РФ
Генштаб УСУ паведамляе пра ўзмацненне ў Беларусі сацыяльнага напружання паміж ваеннымі РФ і мясцовымі жыхарамі.

У Берасцейскай вобласці Рэспублікі Беларусь, асабліва ў раёнах, дзе размяшчаюцца падраздзяленні Узброеных Сіл РФ, значна ўзмацняецца сацыяльнае напружанне. Мясцовыя бальніцы перагружаныя працай з расейскімі вайскоўцамі, якія масава хварэюць з-за нездавальняючых умоў утрымання ў намётавых мястэчках. Лекары вымушаныя адмаўляць у абслугоўванні грамадзянам Беларусі, якія маюць патрэбу ў лячэнні.