У Беларусі скарацілася колькасць настаўнікаў



Белстат апублікаваў статыстычны агляд, прымеркаваны да Дня настаўніка. Гэтае свята адзначаецца ў першую нядзелю кастрычніка. Калі ў мінулым навучальным годзе ў Беларусі налічвалася 111 тысяч 400 настаўнікаў, то ў гэтым іх колькасць складае 106 тысяч 700 чалавек.

У статыстычным аглядзе адзначаецца, што 86% усіх школьных настаўнікаў цяпер – жанчыны. Пры гэтым 78% маюць першую або вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.