У Беларусі скарэктавалі закон аб мовах



У Беларусі скарэктавалі закон аб мовах. Змены ў законе датычаць афармлення дакументаў беларусаў, судаводства і мовы адукацыі. Закон апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Да прыкладу, змянілася назва артыкула, датычнага адукацыі: было “Права на выхаванне і атрыманне адукацыі на нацыянальнай мове”, а стала “Права на атрыманне адукацыі на дзяржаўных мовах Рэспублікі Беларусь”. Таму скасоўваецца навучанне на мовах нацыянальных меншасцяў, дазваляецца толькі вывучэнне іх мовы і літаратуры ў асобных групах і класах паводле рашэння мясцовых органаў улады, узгодненым з Міністэрствам адукацыі.

Знята патрабаванне для кіраўнікоў сістэмы адукацыі валодаць беларускай мовай.