У Беларусі снег і вецер парушылі электразабеспячэнне ў 113 населеных пунктах



Снег з парывістым ветрам уначы і раніцай парушылі электразабеспячэнне ў гарадах і вёсках Віцебскай вобласці.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства энергетыкі. Ад моцнага ветру паваліліся дрэвы і галінамі пашкодзілі лініі электраперадачы. Праблемы з электрычнасцю назіраюцца ў 113 населеных пунктах. Найбольш пацярпелі ад непагадзі Гарадоцкі, Полацкі, Лепельскі, Расонскі, Ушацкі, Бешанковіцкі і Шумілінскі раёны.

Наступствы стыхіі ліквідуе 31 брыгада энергетыкаў — гэта больш за 100 чалавек. Таксама працуе 33 адзінкі тэхнікі.

Беларускае Радыё Рацыя