У Беларусі ўсталявалася анамальная спякота



У Беларусі ўсталявалася анамальная спякота – месцамі тэмпература даходзіць да плюс 33 градусаў. Аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Паводле Таварыства выратавання людзей на вадзе, за ўчорашнюю суботу на некаторых пляжах краіны было да пяці тысяч наведнікаў. Грамадзяне шукаюць выратавання ад спякоты.

Інструктар таварыства Ігар Кавалёў адзначае, што некаторыя грамадзяне робяць глупства, калі давяраюць сваю бяспеку розным плавальным сродкам:

– Не рэкамендавана карыстацца надзіманымі матрацамі, аўтамабільнымі шынамі, надзіманымі ратаўнічымі коламі, бо яны могуць страціць паветра і перастаць быць плывучымі. Яны не з’яўляюцца сродкамі выратавання на вадзе. А так хацелася б пажадаць жыхарам добрага адпачынку і каб усе вярнуліся дадому пасля гэтага цудоўнага адпачынку на нашых вадаёмах.

Паводле ратавальнікаў, за сёлетні купальны сезон, які стартаваў у сярэдзіне траўня, ахвярамі вады стала 52 чалавекі, з якіх 17 падлеткі.

Беларускае Радыё Рацыя