У Беларусі ўводзіцца смяротнае пакаранне для чыноўнікаў і вайскоўцаў, якія здзейсняць дзяржздраду
Палата прадстаўнікоў прыняла адпаведны законапраект у першым чытанні.

Праваабаронца Андэй Палуда нагадвае – актывісты даўно ўжо звяртаюць увагу грамадства на існаванне гэтага антыгуманнага віду пакарання.
– Мы ў межах нашай кампаніі ўвесь час крычалі, каб звярталі ўвагу на праваабаронцаў, каб дапамагалі. Таму што ў любым выпадку, калі ў гэтым спектаклі ёсць ружжо, якое вісіць на сцяне то ў пэўным акце яно можа стрэліць. І так яно і ёсць, таму што ведаеце, у нас увесь час казалі аб тым, што смяротнае пакаранне датычыць толькі тых, хто здзейсніў забойства, а нас гэта не датычыцца. Аказваецца, што ўжо можа датычыцца.
Нагадаем, што Беларусь з’яўляецца адной з 22 краін свету, дзе смяротныя прысуды выносяцца і выконваюцца на практыцы. Па дадзеных праваабарончага цэнтру «Вясна», з 1990 году ў краіне было вынесена больш за 300 смяротных прысудаў.
Беларускае Радыё Рацыя