У Беларусі яшчэ чацвярых адвакатаў пазбавілі ліцэнзіі
Па выніках атэстацыі камісія прыйшла да высновы, што Таццяна Кавалевіч не можа выконваць абавязкі адвакаткі з-за недастатковай кваліфікацыі, а Ігар Дзьячкоў не поўнасцю адпавядае патрабаванням заканадаўства — для яго прадугледжана адтэрміноўка атэстацыі на шэсць месяцаў, калі ён выканае рэкамендацыі камісіі.

Кваліфікацыйная камісія таксама прыняла рашэнні аб магчымасці спынення ліцэнзій на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці ў дачыненні да Аксаны Белай, Наталлі Волкавай, Вольгі Дзямідчык і Сяргея Дзем’янчука «ў сувязі з немагчымасцю выканання адвакатамі сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі, пацверджанай рашэннем Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакат Беларусь».