У Беларусі заблакавалі доступ да сайту Польскага радыё



У канцы ліпеня інтэрнэт-рэсурс polskieradio.рl трапіў у Беларусі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пасля прызнання ўладамі Беларусі парталу Польскага радыё «экстрэмісцкім» доступ да яго захоўваўся амаль тыдзень. Матэрыялы Беларускай службы Польскага радыё застаюцца даступнымі ў Беларусі праз VPN, а таксама ў радыёэфіры.

Пасля выбараў 2020 году ў Беларусі заблакавалі сайты дзясяткаў беларускіх незалежных медыя, большасць з іх прызналі «экстрэмісцкімі». Беларусаў рэгулярна затрымліваюць і судзяць за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» за перапосты інфармацыі са СМІ, прызнаных «экстрэмісцкімі».

Крыінца: Беларуская служба Польскага радыё