У Беларусі затрымалі хлопца за тату „Пагоні” і герба Украіны



У Беларусі затрымалі хлопца за тату „Пагоні” і герба Украіны. Паводле праваабаронцаў, сілавікі выклалі відэа з затрыманым, на якім прымусілі сказаць, што хлопец пазбавіцца малюнкаў на целе. 

Таксама затрыманы кажа, што набіў „Пагоню” у 2021 годзе „на знак пратэснай дзейнасці”, „Трызуб” — у 2022 годзе, каб патрымаць Украіну, паведамляе „Вясна”.

Толькі за мінулы год больш за дзясятак чалавек забралі за татуіроўкі. Затрыманых прымушалі дэманстраваць тату на відэа з абяцаннямі выдаліць іх.