У Беларусі зацвердзілі Канцэпцыю прававой палітыкі, якая дапускае абмежаванне правоў чалавека



Абмежаванні правоў чалавека дазволілі сярод іншага «у інтарэсах нацыянальнай бяспекі». Сёння дакумент апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Асноўнай задачай дзяржавы ў канцэпцыі названа «забеспячэнне правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, гарантый іх рэалізацыі».

«Абмежаванне правоў і свабод чалавека і грамадзяніна дапускаецца выключна законам у інтарэсах нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, абароны маральнасці, здароўя насельніцтва, правоў і свабод іншых асоб».