У Беларусі завершылася цэнтралізаванае тэставанне
Паводле Міністэрства адукацыі, сёлетнія іспыты прайшлі задавальняюча і па лічбах мала чым адрозніваюцца ад леташніх – падобная колькасць няяўкі і выдаленняў з аўдыторый за спробы падглядзець адказы. Напрыклад, на замежную мову не прыйшло 725 чалавек і 2 выдалілі, на фізіку не з’явілася 830 абітурыентаў і 6 выдалілі з іспытаў, 818 чалавек не дайшло на гісторыю Беларусі.
-

Фота: © Sputnik
З гэтай нагоды наш карэспандэнт пацікавіўся ў сёлетніх абітурыентаў, як яны ацэньваюць тэставанне:
–Было цяжкавата, рыхтавалася старанна.
–Палохаюць больш, чым было насамрэч. Здаць рэальна ўсім, хто вучыўся ў школе.
–Нічога складанага ў гэтым няма. Галоўнае рыхтавацца цягам года. Важным аспектам з’яўляецца і самападрыхтоўка. У прынцыпе, усё ўсім па сілах.
Дарэчы, для тых, хто не з’явіўся па паважнай прычыне на ЦТ у асноўны дзень – прадугледжаны рэзерв 11, 13 і 15 ліпеня.
Беларускае Радыё Рацыя