У Беларусі з’явіўся прэпарат для лячэння каронавіруса



Расейскі прэпарат “Скайвіра” для лячэння COVID-19 паступіў у аптэчную сетку “Белфармацыі”. Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, гэта супрацьвірусны сродак, які прадаецца па рэцэпце, і ўтрымлівае камбінацыю двух дзейсных рэчываў.

Дадаецца, што прэпарат дзейнічае незалежна ад штаму каронавіруса.

Гэты лекавы прэпаратаў закліканы папярэдзіць цяжкае працяканне захворвання і шпіталізацыю, паскорыць выздараўленне, зменшыць посткавідны сіндром – запэўніваюць у Мінздароўя.