У беларускай сетцы аптэк “Белфармацыя” з’явіўся прэпарат супраць COVID-19
У беларускай сетцы аптэк “Белфармацыя” пачаў з’яўляцца прэпарат супраць COVID-19. Кошт на яго ўражвае – звыш 600 рублёў. Але лекі перадусім разлічаныя на людзей з цяжкімі хранічнымі захворваннямі, у якіх вялікая рызыка сур’ёзных ускладненняў і смяротнасці. Як, напрыклад, людзі з ВІЧ, паталогіямі нырак, захворваннямі сэрца і асабліва маючых цукровы дыябет.
-

Фота: yandex.by
На думку лекаркі Надзеі Яхімчук, асобам з дыябетам прасцей абараніцца праз прышчэпку:
-Пацыенты з цукровым дыябетам у два разы часцей трапляюць у рэанімацыю ў аддзяленне інтэнісўнай тэрапіі. У гэтых пацыентаў смяротнасць у тры разы часцей, на жаль. Таму што ў іх адбываюцца такія ўскладненні, як трамбозы, інсульты, інфаркты. Канешне, для прафілактыкі пацыентам з цукровым дыябетам, як пацыентам высокай рызыкі, заўсёды робім прафілактыку ўсімі прышчэпкамі.
Суразмоўца дадае, што яшчэ з лета сышла актыўнасць грамадзян па вакцынацыі і тэмпы пакуль так і не аднавіліся.
Беларускае Радыё Рацыя