У беларускіх універсітэтах складаюць спісы паўналетніх студэнтаў-хлопцаў



У ВНУ Беларусі пачалі складаць поўныя спісы „паўналетніх студэнтаў мужчынскага полу”.

Робіцца гэта ў адпаведнасці з загадам Міністэрства адукацыі №576 ад 22 верасня 2022 года, паведамляецца на сайце Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Сам загад падпісаны міністрам адукацыі Андрэем Іванцом і выдадзены ў рамках праверкі боегатовасці Узброеных сілаў, якую інцыяваў Аляксандр Лукашэнка.

Дэканаты павінныя падрыхтаваць такія спісы і забяспечыць кантроль за своечасовай яўкай студэнтаў ад 18 гадоў у ваенкаматы — для зверкі персанальных звестак. Студэнтаў пад подпіс будуць інфармаваць пра адказнасць за ўхіленне ад выканання распараджэння. Могуць нават адлічыць. На выкананне гэтых пунктаў адведзена ўсяго некалькі дзён. Таксама дэканаты павінныя падрыхтаваць дакументы на гадавыя акадэмічныя адпачынкі для студэнтаў.

Беларускае Радыё Рацыя