У Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі Анжалікай Борыс і Анджэем Пачобутам
25 верасня ў Беластоку прайшла чарговая акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі Анжалікай Борыс і Анджэем Пачобутам. Яна сабрала больш 50 чалавек, беларусаў і палякаў, пераважна прадстаўнікоў дыяспары.
Адкрыў акцыю салідарнасці Ян Роман, выступілі Марэк Занеўскі, Марына Цішкоўская, Анна Кетліньска, Сяргей Верамеенка. Акцыя доўжылася 30 хвілін.

Наступная акцыя салідарнасці ў Беластоку пройдзе 25 кастрычніка, альбо раней, калі будзе прызначана дата суду над Анджэем Пачобутам.
Беларускае Радыё Рацыя, фота Ладзіка Майніча






