У Берасці ўніяцкаму святару і рэдактару ўніяцкай газеты прысудзілі суткі
Па інфармацыі @viasna_brest, суддзя Андрэй Грушко прызначыў святару Ігару Кандрацьеву 12 сутак адміністрацыйнага арышту.

Ён жа прызначыў Ігару Бараноўскаму (рэдактару газеты «Царква») 15 сутак арышту. Вядома, што яму прад’яўлялі артыкул 19.11 (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) за публікацыю, якая выйшла ў траўні 2021 года на Фэйсбук-старонцы газеты «Царква» — у тым пасце было відэа «Белсату». Адзначым, што прадукцыя медыя «Белсат» была прызнана ўладамі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» толькі ў ліпені 2021.
Нагадаем, што Ігар Кандрацьеў і Ігар Бараноўскі былі затрыманы 2 лістапада. У Кандрацьева сёння, 4 лістапада, правялі ператрус.
Вясна