У Берасцейскім абласным судзе асудзілі жыхара Баранавічаў Эдгара Шырко



Яго абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады й распальванні іншай сацыяльнай варожасці. Справу разглядаў суддзя Сяргей Беразюк.

Эдгара затрымалі па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў сацсетцы пасля перастрэлкі ў менскай кватэры між супрацоўнікам КДБ Дзмітрыем Федасюком і it-спецыялістам Андрэем Зельцэрам.

Эдгар Шырко ў мінулым працаваў бібліятэкарам, журналістам у выданні Intex-Press, выкладаў гісторыю і грамадазнаўства ў школе.