У Берасці асудзілі маці былога палітвязня і добраахвотніка



У Берасці аштрафавалі Іну Калацкую, маці беларускага добраахвотніка і былога палітвязня Ціхана Клюкача, які ваюе ва Украіне.

Жанчыну прызналі вінаватай у „непадпарадкаванні службовай асобе”, паведамляюць праваабаронцы.

Пра затрыманне 45-гадовай Калацкай стала вядома 15 жніўня. Яе нібыта судзілі па адміністрацыйным артыкуле і адправілі на суткі ў берасцейскі ІЧУ.

Ціхан Клюкач адседзеў у Беларусі паўтара года ў калоніі за ўдзел у пратэстах 2020-га. Пасля вызвалення ён з’ехаў ва Украіну і далучыўся да беларускіх добраахвотнікаў, якія ваюцць супраць расейскіх акупантаў.

Сілавікі неаднаразова затрымлівалі сваякоў беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны. Некаторыя з іх былі асуджаныя. Рэпрэсіі супраць сваякоў выкарыстоўваюцца для ціску на байцоў.