У Берасці застрэліўся 20-гадовы салдат тэрміновай службы



У Берасці застрэліўся салдат тэрміновай службы 38-й Берасцейскай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады. Надзвычайнае здарэнне адбылося ў сакавіку, калі 20-гадовы хлопец быў у нарадзе, распавялі «Зеркалу» крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

«Усё адбылося нядаўна, можа, у сярэдзіне сакавіка. Казалі, што быў стрэл у лоб», — паведаміла крыніца выдання. Паводле яе, дэталі здарэння хаваюцца.

Паведамленняў аб падобных інцыдэнтах у афіцыйных крыніцах Міністэрства абароны Беларусі не было.