У Берасці затрымалі святара грэка-каталіцкай царквы



Перад пачаткам службы прыкладна ў 18:00 у грэка-каталіцкую царкву ў Берасці прыехалі сілавікі і затрымалі святара, айца Ігара Кандрацьевапаведаміў «Белсат».

Па інфармацыі крыніцы, сілавікі дагэтуль знаходзяцца ў царкве.

У дні пратэстаў Ігар Кандрацьеў выходзіў на вуліцы, размаўляў з дзяўчатамі і жанчынамі ў ланцугах салідарнасці, суцяшаў іх і маліўся разам з імі.