У Берасці затрыманы ксёндз Вячаслаў Пялінак
Затрыманы ксёндз Вячаслаў Пялінак, паведамляе тг-канал „Хрысціянская візія”.
-

Фота: t.me/christianvision
Па словах вернікаў парафіі, дзе служыць ксёндз Вячаслаў, яго затрымалі пасля ранішняга набажэнства. Сілавікі забралі ягоныя тэлефон і ноўтбук. Прычыны затрымання невядомыя.
Ксяндзу 48 гадоў. Ён з’яўляецца святаром Віцебскай дыяцэзіі, але цяпер служыць у парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Берасці.