У берлінскай клініцы правялі аперацыю беларусу Віталю Тысеву
У берлінскай клініцы правялі аперацыю беларусу Віталю Тысеву, якому пагражаў параліч.
-

Фота: svaboda.org
Пра гэта @radiosvaboda паведаміла ягоная апякунка, былая лекарка з Украіны Вілена.
Віталю сабралі грошы на аперацыю: амаль 20 тысяч еўра, аднак польская клініка ў апошні момант адмовілася рабіць аперацыю. Таксама Тысеў прайшоў абследаванне ў Літве, але і там атрымаў адмову ў аперацыі. Берлінская клініка «Шарытэ» пагадзілася прыняць беларуса.
Паводле нямецкіх хірургаў з клінікі «Шарытэ», аперацыя прайшла паспяхова.
Шмат гадоў таму ў Віталя была траўма хрыбта. Але яна дазваляла яму жыць і працаваць. Складанасці пачаліся ў 2020 годзе, калі арышт у ізалятары справакаваў запаленне.
Берлінская клініка «Шарытэ» пагадзілася прыняць беларуса і зрабіць аперацыю. Цана — 55 100 еўра, і на гэтую суму збіраюць ахвяраванні.