У чацвер адбудуцца судовыя спрэчкі па справе «Вясны»
У судзе Ленінскага раёна Менска з 5 студзеня працягваецца разгляд крымінальнай справы супраць старшыні «Вясны» і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміра Лабковіча і праваабаронцы Дзмітрыя Салаўёва (завочна).

На судзе даследвалі ўсе 284 тамы крымінальнай справы і дапыталі праваабаронцаў. 9 лютага адбудуцца спрэчкі бакоў — пракурор Аляксандр Кароль запросіць ім тэрміны. Судовыя спрэчкі прызначаныя на 10:30. Гэта будзе 19-е пасяджэнне па справе.
Вясна