У Чырвоным касцёле Менска ўначы здарыўся пажар
У ноч на 26 верасня пажар здарыўся ў менскім касцёле святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл), паведамляе прэс-служба МНС.

У 3:35 ратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў касцёле спрацавала сігнлізацыя.
„Высветлілася, што адбылося ўзгаранне электраправодкі ў будынку. У выніку здарэння пашкоджаная маёмасць на плошчы каля 20 квадратных метраў. ніхто не пацярпеў”, — гаворыцца ў паведамленні сталічных ратавальнікаў.