У Чырвоным касцёле ў хуткім часе могуць аднавіць службы
У хуткім часе вернікі магчыма вернуцца ў Чырвоны касцёл у Менску. Перамовы з уладамі на гэты конт трымаюць у таямніцы, але стала вядома, што чыноўнікі патрабуюць ад парафіі вялізныя грошы, – паведамляе “Хрысціянская візія”.

Паводле некаторых звестак, улады прымусілі каталіцкі Касцёл заплаціць КУП “Менская спадчына” за “амартызацыю касцёла і падаткі на карыстанне зямлёй” вялізныя грошы. Сума не агучваецца, але вядома, што летам 2020 году супольнасці выставілі рахунак у памеры каля 156 тысяч рублёў. Таксама чыноўнікі патрабуюць ад парафіі аплаты ў памеры 13 тысяч рублёў штомесяц.
Акрамя грошай, улады запатрабавалі звальнення ксяндза Уладзіслава Завальнюка з пасады кіраўніка парафіі.
Беларускае Радыё Рацыя