У Докшыцах зноў хапун за „экстрэмісцкія матэрыялы”
У Докшыцах затрымліваюць людзей па артыкуле 19.11 (распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць).

Пра гэта паведамляе краязнаўца Кастусь Шыталь.
Паводле яго інфармацыі, за апошні час пратаколы былі складзеныя на Сяргея Парцянку, Анатоля Шароха, таксама затрымалі Сяргея Дваяжонава.