У ДТЗ загінулі прадстаўніцы кіраўніцтва Беларускай федэрацыі плавання
У аварыі загінулі генеральны сакратар БФП Таццяна Жукава і выканаўчы дырэктар БФП Жана Ісаеня. Уклад гэтых жанчын у развіццё беларускага плавання складана пераацаніць,— паведамляе прэс-служба БФП.

ДТЗ адбылося 1 сакавіка на 139 км аўтадарогі Менск — Віцебск. Аўтамабіль Geely выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем Volvo.

Прычынай сталі складаныя ўмовы надвор’я.
Фота: ДАІ Віцебска



