У дзвюх абласцях агучылі, колькі працоўных з пачатку года па верасень загінулі на вытворчасці



У Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях агучылі, колькі працоўных з пачатку года па верасень загінулі на вытворчасці. На Берасцейшчыне смяротныя траўмаванні пры выкананні прафесійных абавязкаў атрымала 11 грамадзянаў, а на Гарадзеншчыне 8 жыхароў. Аналіз паказаў, што чыннікамі трагедый стала неналежнае стаўленне да выканання правілаў бяспекі ці самімі ахвярамі ці працадаўцамі.

Па словах эксперта, які чвэрць стагоддзя адпрацаваў інспектарам аховы працы, перадусім на прадпрыемстве мусіць быць наладжаны кантроль за выкананнем і ведамі па ахове працы

– Навучанне па ахове працы і праверцы ведаў па ахове працы павінны праходзіць усе працаўнікі арганізацый, уключаючы і кіраўнікоў.  Кіраўнікі і спецыялісты па ахове працы праходзяць навучанне не радзей аднаго разу ў тры гады. Працаўнікі рабочых прафесій праходзяць навучанне штогод. У арганізацыях створаныя камісіі па ахове працы для навучання працаўнікоў рабочых прафесій. Зніжэнне вытворчага траўматызму наўпрост залежыць ад кваліфікаваных спецыялістаў, якія прайшлі адпаведнае навучанне па ахове працы.

Дарэчы, калі на Гарадзеншчыне сёлета назіраецца зніжэнне працоўнага траўматызму, то на Берасцейшчыне яно застаецца аналагічным леташнім паказчыкам.

Беларускае Радыё Рацыя