У Дзяржынску ноччу затрымалі 34-гадовага Сяргея Еўтуховіча
Падрабязнасці высвятляюцца. Па інфармацыі праваабаронцаў, затрыманні ўчора адбыліся таксама ў Мачулішчах і Фаніпалі.

Учора каля 9-й раніцы на аэрадроме ў Мачулішчах былі чутныя два выбухі. Паведамлялася, што пацярпеў вельмі каштоўны расейскі самалёт дальняй разведкі ДРЛВ А-50, ён быў падарваны ў двух месцах. Усяго такіх самалётаў у Расеі, спраўных і няспраўных, дзевяць. Ён выкарыстоўваўся для навядзення расійскіх ракет на цэлі ва Украіне.
BYPOL увечары 26 лютага паведамляў, што сілавікі пачалі адпрацоўваць сацсеткі, каб выявіць тых, хто каментуе падрыў расейскага самалёта ў негатыўным ключы.
Вясна