У Екацерынбургу напалі на аддзяленне амбасады Беларусі
У расейскім Екацерынбургу невядомыя ўчынілі хуліганскі напад на аддзяленне амбасады Беларусі, піша Ura.ru. Мяркуецца, што гэта адбылося ў ноч на 25 лістапада.

Ці змаглі зламыснікі трапіць у памяшканне, невядома. Але на першым паверсе будынка ў самым цэнтры горада разбітае шкло.
Чырвона-зялёны сцяг на будынку спалілі, застаўся толькі абпалены абрывак.

У паліцыі ад каментароў па інцыдэнце ўстрымліваюцца.
Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоль Глаз пацвердзіў Tut.by, што пашкоджанне маёмасці амбасады сапраўды было, цяпер «вядзецца разбор, высвятляюцца ўсе абставіны».



Фота ura.news
Array