У «экстрэмісцкі» спіс унеслі беларускія праваабарончыя і моладзевыя аб’яднанні



Гаворка пра сайты і сацсеткі праектаў «Dissidentby» і «Беларускі нацыянальны моладзевы савет „РАДА”», а таксама Instagram-cтаронку «zbsunion».

Рашэньне вынес суд Чыгуначнага раёну Гомля. Раней за адно пасяджэнне гэты ж суд прызнаў «экстрэмісцкімі» 105 старонак у інтэрнеце.