У Ерусаліме сышоў Жыватворны агонь

У храме Гроба Гасподняга ў Ерусаліме ў Вялікую суботу сышоў Жыватворны агонь, які чакалі тысячы паломнікаў з усяго свету.
Факт сыходжання Жыватворнага агню 15 красавіка адбыўся ў 14:50 беларускага часу.
Паломнікі „абмываліся” Жыватворным агнём, асвятляючы твары, адзенне і віталі адзін аднаго на розных мовах «Хрыстос уваскрос!» — «Сапраўды Уваскрос!»
Агонь даставяць у розныя краіны, якія святкуюць цяпер Вялікдзень, у тым ліку ў Беларусь.