У гандлёвым цэнтры ў Ерэване адбыўся выбух



У ерэванскім гандлёвым цэнтры „Сурмалу” адбыўся выбух, які выклікаў пажар.

У выніку здарэння адзін чалавек загінуў і 20 пацярпелі, паведамляе прэс-служба МНС Арменіі.

Паводле крыніц агенцтва „Навіны-Арменія”, гарыць склад феерверкаў. Пажару прысвоена трэцяя ступень цяжкасці.

Беларускае Радыё Рацыя