У Гарадзенскай дыяцэзіі новы Генеральны вікарый
У Гарадзенскай дыяцэзіі новы генеральны вікарый (намеснік біскупа). Замест пераведзенага ў Менск Юзафа Станеўскага ім стаў ксёндз Аляксандр Мацкевіч. Ён гарадзенец, навучаўся ў Ватыкане, з 2017 года – канцлер дыяцэзіі.
Мае доктарскую ступень. Выкладае Святое Пісанне ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гародні i Тэалагічным каледжы святога Казіміра.
Вядома, што 19 кастрычніка 2019 года менавіта ксёндз Аляксандр служыў Імшу, падчас якой у капліцу гарадзенскай семінарыі ўнеслі рэліквіі бласлаўлёнага ксяндза Ежы Папялушкі – капелана польскага апазіцыйнага руху “Салідарнасць”, забітага ў 1984 годзе.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Паўла Леановіча
